Падзяка Сэрца

Чую водар іржы па дарозе паветра
Пытанні розума - я не пагаджуся
І заплюшчу вочы, каб слухаць тыя гукі
І непазьбежна прэч павярнуся

Падзяка сэрца
Лаем адчуваю
І сьвятло ў вачыма - усё тое, што я маю
Падзяка сэрца як вогнішча пылае
І ў часе цемры са мной размаўляе

Быццам крокам жураўля мяне кідае ў бокі
Як птушка бітая - лічыць свае крокі
І заплюшчу вочы, каб не пабачыць стрэл
Але мабыць ужо не маю вачэй

Падзяка сэрца
Лаем адчуваю
І сьвятло ў вачыма - усё тое, што я маю
Падзяка сэрца як вогнішча пылае
І ў часе цемры са мной размаўляе

Уа-а-а-а-а!

Падзяка сэрца
Лаем адчуваю
І сьвятло ў вачыма - усё тое, што я маю
Падзяка сэрца (падзяка сэрца) як вогнішча пылае (як вогнішча пылае)
І ў часе цемры (і ў часе цемры) са мной размаўляе (са мной размаўляе)

У-о-о...



Credits
Writer(s): Yury Naurotski
Lyrics powered by www.musixmatch.com

Link