Гарэза

Я не жадаю быць такiм, як вы
Мяне нудзiць ад рахманай пазiцыi
Схавацца ў бульбу ды ня ўзняць галавы
Пужлiва глядзець на пагоны мiлiцыi

Я гарэза! Я хулiган!
Мяне не хвалюе гарвыканкам!
Мяне не хвалюе мiнiстэрства адукацыi!
Я сам сабе прафесар, я маю рацыю!

Маю рацыю!

Суседзi пляткараць - клоун-змагар
Нi хаты, нi працы, гарланiць ды б'ецца
А я падымаю да сонца твар
Яно мяне любiць, гулiва смяецца

Я гарэза! Я хулiган!
Мяне не хвалюе гарвыканкам!
Мяне не хвалюе мiнiстэрства адукацыi!
Я сам сабе прафесар, я маю рацыю!

Маю рацыю!

О-о-о!
Гарэза!
О-о-о!
Хулiган!
О-о-о!
Гарэза!
О-о-о!
Хулiган!

Я гарэза! Я хулiган!
Мяне не хвалюе гарвыканкам!
Мяне не хвалюе мiнiстэрства адукацыi!
Я сам сабе прафесар, я маю рацыю!

Я гарэза! Я хулiган!
Мяне не хвалюе гарвыканкам!
Мяне не хвалюе мiнiстэрства турызму!
Я сам сабе турыст, я маю харызму!

Маю харызму



Credits
Writer(s): с. михалок
Lyrics powered by www.musixmatch.com

Link