Zdani I (Chatnija) ✸ Здані I (Хатнія)

Я не баюся зданяў
Здані - мае сяброўкі
Мне зь імі так прыемна
Ноччу папіць гарбаты
Выправіць на світаньні
І памахаць рукой ім
Заўтра прыходзьце, заўтра
Дзень не такі працяглы

Здані прыходзяць разам
3 вопытам успамінаў
Душы сяброў памерлых
Душы сяброў сыйшоўшых
Як нам бывае добра
Разам каля каміна
Тут не ўзьнікае спрэчак
Тут не патрэбна сонца

Тут я адна старэю
Ім жа заўсёды столькі
Колькі было калісьці
Днём разьвітаньня нашым
Некаму - роўна дваццаць
Некаму - трыццаць восем
Колькі снягоў растала
Колькі апала лісьця

Толькі адна хвалюе
Думка мяне: па сьмерці
Зданьню ў чыю кватэру
Прыйдзецца мне ўваходзіць
Ja nie bajusia zdaniaù
Zdani - maje siabroùki
Ja nie bajusia zdaniaù
Mnie ź imi tak pryjemna
Ja nie bajusia zdaniaŭ
Zaŭtra prychodźcie, zaŭtra



Credits
Writer(s): Lera Som
Lyrics powered by www.musixmatch.com

Link