Зямля пад чорнымі крыламі
Ёсць паданне вякоў, што разбурыць калісь
Вавілонскую Вежу Адам
І няўмольна сальюцца мовы зямлі
У адну, няродную нам
І мая безвыходна пойдзе у змрок
У атрутны, як вечнасць, цень
Трапяткая і сіняя, як васілёк
Гарачая, як прамень
Пульсуе запаволена артэрыя жыцця
З асадкай ты шляхі шукаеш дыхаць і кахаць
У вачах агеньчык твой запальвае радок
Бо нешта абудзілася, і штосьці праняло
Тое, што нясеш пад сэрцам
Неўзабаве адгукнецца
Неўзабаве адгукнецца
Ўсё, аб чым баліць
Усё, за што так сэрца б'ецца
Неўзабаве адгукнецца
У рыфмах, рытмах адгукнецца
Толькі б не згубіць
Пад цяжарам думак згушчаюцца бровы
Гучнасць і моц набыло тваё слова
І за агеньчык шчыры, што нёс людзям у вачах
Цяпер табе дзяўбе пячонку чарнапёры птах
Чаму нас вар'яты кідаюць за краты?
Сусед па пляцоўцы - мне вораг зацяты?
Які з яго здраднік, які забойца ды кат?
Ён хіба што сумленна выконваў загад
Пільна сочыць злое вока
За любым маленькім крокам
Толькі і на іншым боку
Праўды прагне злое вока
Сваю крыўду праглынаеш
Захаваць і ўсё аддаць
Без сумневу час настане
Гэта кола перарваць
Той, хто схоча хоць слова тваё разбурыць
Хай раней у апошнім баю
Возьме смерцю і полымем тры муры
Цела, сэрца, песню маю
Нібыта птушка-Фенікс уздымецца ідэя
Спалі паперу ў попел, а думка не гарыць
Яе сціскае моцна Лефіяфан-пачвара
Майго народа памяць імкнецца задушыць
І гэты цмок жахлівы бразгае зубамі
Водгукам і рэхам ляскат кайданоў
Ціха спіць мая зямля пад чорнымі крыламі
Крочыць па краіне белай 37-ы год
Дзе, здавалася, праўда навечна ляжыць
Праз палову стагоддзя паўсталі крыжы
Не знікаюць сляды з пратаптаных сцяжын
Не адпеты паэты, забіта эліта
Скрозь гады праступае барвовы адбітак
Ці выцячэ воля з вялікага болю?
Не наракай, галубка, на сваю нядолю
Вавілонскую Вежу Адам
І няўмольна сальюцца мовы зямлі
У адну, няродную нам
І мая безвыходна пойдзе у змрок
У атрутны, як вечнасць, цень
Трапяткая і сіняя, як васілёк
Гарачая, як прамень
Пульсуе запаволена артэрыя жыцця
З асадкай ты шляхі шукаеш дыхаць і кахаць
У вачах агеньчык твой запальвае радок
Бо нешта абудзілася, і штосьці праняло
Тое, што нясеш пад сэрцам
Неўзабаве адгукнецца
Неўзабаве адгукнецца
Ўсё, аб чым баліць
Усё, за што так сэрца б'ецца
Неўзабаве адгукнецца
У рыфмах, рытмах адгукнецца
Толькі б не згубіць
Пад цяжарам думак згушчаюцца бровы
Гучнасць і моц набыло тваё слова
І за агеньчык шчыры, што нёс людзям у вачах
Цяпер табе дзяўбе пячонку чарнапёры птах
Чаму нас вар'яты кідаюць за краты?
Сусед па пляцоўцы - мне вораг зацяты?
Які з яго здраднік, які забойца ды кат?
Ён хіба што сумленна выконваў загад
Пільна сочыць злое вока
За любым маленькім крокам
Толькі і на іншым боку
Праўды прагне злое вока
Сваю крыўду праглынаеш
Захаваць і ўсё аддаць
Без сумневу час настане
Гэта кола перарваць
Той, хто схоча хоць слова тваё разбурыць
Хай раней у апошнім баю
Возьме смерцю і полымем тры муры
Цела, сэрца, песню маю
Нібыта птушка-Фенікс уздымецца ідэя
Спалі паперу ў попел, а думка не гарыць
Яе сціскае моцна Лефіяфан-пачвара
Майго народа памяць імкнецца задушыць
І гэты цмок жахлівы бразгае зубамі
Водгукам і рэхам ляскат кайданоў
Ціха спіць мая зямля пад чорнымі крыламі
Крочыць па краіне белай 37-ы год
Дзе, здавалася, праўда навечна ляжыць
Праз палову стагоддзя паўсталі крыжы
Не знікаюць сляды з пратаптаных сцяжын
Не адпеты паэты, забіта эліта
Скрозь гады праступае барвовы адбітак
Ці выцячэ воля з вялікага болю?
Не наракай, галубка, на сваю нядолю
Credits
Writer(s): семёнов андрей валерьевич, семёнов артур валерьевич, целуйко александр николаевич
Lyrics powered by www.musixmatch.com
Link
Other Album Tracks
© 2024 All rights reserved. Rockol.com S.r.l. Website image policy
Rockol
- Rockol only uses images and photos made available for promotional purposes (“for press use”) by record companies, artist managements and p.r. agencies.
- Said images are used to exert a right to report and a finality of the criticism, in a degraded mode compliant to copyright laws, and exclusively inclosed in our own informative content.
- Only non-exclusive images addressed to newspaper use and, in general, copyright-free are accepted.
- Live photos are published when licensed by photographers whose copyright is quoted.
- Rockol is available to pay the right holder a fair fee should a published image’s author be unknown at the time of publishing.
Feedback
Please immediately report the presence of images possibly not compliant with the above cases so as to quickly verify an improper use: where confirmed, we would immediately proceed to their removal.