Меланхолія

Гадзіну на падлозе праляжаць
Не маю сілаў, каб усё трываць
Сябе па частках зноў трэба збіраць
Меланхолія час ад часу хваляй
Я правалюся ў сон, а ў ім зноў і зноў забярэ палон
Правалюся ў сон, а ў ім зноў і зноў забярэ палон
Я не тая, што была раней
Лета скончылася хутчэй
Зноў трымацца з апошніх сілаў
Восень я ніколі не любіла
Інструкцыю знайсці бы да жыцця
Каб лёгка счытваць кожны знак пасля
Губляюся нібы малое дзіцё
Меланхолія час ад часу хваляй
Я правалюся ў сон, а ў ім зноў і зноў забярэ палон
Правалюся ў сон, а ў ім зноў і зноў забярэ палон
Я не тая, што была раней
Лета скончылася хутчэй
Зноў трымацца з апошніх сілаў
Восень я ніколі не любіла
Меланхолія час ад часу хваляю
Прачынаюся, зноў кідае ў жар, і тут
Меланхолія час ад часу хваляю
Забяры мяне
Я не тая, што была раней
Лета скончылася хутчэй
Зноў трымацца з апошніх сілаў
Восень я ніколі не любіла



Credits
Writer(s): Lear
Lyrics powered by www.musixmatch.com

Link