Каханне

Ня веру ў каханне я
Вы, напэўна, са мной не пагодзіцеся
Выбачайце, але такое меркаванне маё
Няма кахання і ўсё

Замерзла маё сэрца ўжо даўно
Больш няма ў ім, больш няма ў ім наіўнасці той
Адзіная любоў - чырвонае віно
У адзіноцтве, у адзіноцтве мой вечны супакой

Не давяраю людзям я
Ненавідзьце, але толькі Бог мне суддзя
У кожнага заўсёды ёсць мэта свая
Амаль кожны з нас эгаістычная свіння

Замерзла маё сэрца ўжо даўно
Больш няма ў ім, больш няма ў ім наіўнасці той
Адзіная любоў - чырвонае віно
У адзіноцтве, у адзіноцтве мой вечны супакой

Выкарыстоўваць мяне хочаш ты
Пішаш рамантычна-эратычныя лісты
Дарагі мой, ці табе трэба толькі гэта?
Выбачай, але я не шлюха, а адмысловая кабета

Замерзла маё сэрца ўжо даўно
Больш няма ў ім, больш няма ў ім наіўнасці той
Адзіная любоў - чырвонае віно
У адзіноцтве, у адзіноцтве мой вечны супакой



Credits
Writer(s): Adelina Zaidel Volskaya
Lyrics powered by www.musixmatch.com

Link