Не быць скотам!

Хто ты гэткi?
Свой, тутэйшы!
Чаго хочаш?
Долi лепшай!
Якой долi?
Хлеба, солi!
Чаго болей?
Зямлi, волi!

Прыпеў: (2 р)
Хлеба, солi!
Зямлi, волi!

дзе нарадзiўся?
У сваёй вёсцы!
Дзе хрысцiўся?
Пры дарожцы!
Чым асвенчан?
Кроўю, потам!
Чым быць хочаш?
Не быць скотам!

Прыпеў: (2 р)
Кроўю, потам!
Не быць скотам!

Хто ты гэткi?
Свой, тутэйшы!
Чаго хочаш?
Долi лепшай!
Якой долi?
Хлеба, солi!
Чаго болей?
Зямлi, волi!

Прыпеў: (2 р)
Хлеба, солi!
Зямлi, волi!
Кроўю, потам!
Не быць скотам!

(2 р)
Не быць скотам!
Не быць скотам!
Не быць скотам!



Credits
Writer(s): с. михалок, янка купала
Lyrics powered by www.musixmatch.com

Link