Цмок ды арол

Зноў святкаваў Івана Купала
Каля Беларускага вакзала
Вялікая Грузінская, Бутырскі вал
Папараці кветку ўначы шукаў

Дзе мая мама, дзе мая Зеля?
Быў Базыль, а стаў Ямелем.
Блукаю па свеце, як сабака блахасты
А ў Менску чакае хворы тата.

Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi — цмок ды арол!
Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi — цмок ды арол!

Раззлаваў хам шклоўскага пана
Радзіўся беларусам — стаў цыганам
Каціся па свеце на бусліку-ровары
Вясёлая батлейка, кажы містэрыю.

Дзе мой Паўлiк? Дзе мая Вольга?
Гуляй, музыка, вандроўную польку!
Стаптаў боцiкi, знасiў адзёжу
Вяртайся на Радзiму, злодзей Сярожа!

Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi — цмок ды арол!
Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi — цмок ды арол!



Credits
Writer(s): с. михалок
Lyrics powered by www.musixmatch.com

Link